top of page

Як выглядала Налібоцкая пушча раней: позірк са старых фота і малюнкаў

Writer's picture: Vadim SidorovichVadim Sidorovich

Updated: Mar 29, 2023

Сааўтар Баляслаў Сідаровіч


Мэта гэтага паста напоўніцу відавочна з назову. Мне самому, ды й любому іншаму аматару Налібоцкай пушчы пэўне ж не раз мроілася, як тое выглядала яна раней, да шалёнага наступу чалавека на прыроду ў дваццатым стагодзьдзі. Вядома было б надта цікава зазірнуць у гэтую пушчу пракавечных часоў, адылі дзякуй і за тое, што неяк захаваліся шэраг фотаздымкаў і малюнкаў, што адлюстроўваюць стан Налібоцкай пушчы з сярэдзіны дзевятнаццатага стагодзьдзя да сярэдзіны дваццатага стагодзьдзя.


Пададзеныя фотаздымкі 1920-х і 1930-х гадоў узяты з міжваенных выданьняў польскага лавецкага часопісу Łowiec Polski, а таксама ад шэрагу людзей, якія мелі тое ці іншае дачыненьне да Налібоцкай пушчы (тутэйшыя, асушальнікі, лесагаспадарнікі, паляўнічыя й іншыя). Гэтыя людзкія фотаздымкі пераважна датуюцца пэрыядам 1940-1960-х гадоў, але ёсьць і ранейшыя таксама 1920-х і 1930-х гадоў. Таксама скарыстаны некаторыя аўтарскія фотаздымкі некранутых натуральных варункаў, што яшчэ былі ў Налібоцкай пушчы напачатку 1980-х гадоў. Што тычыцца малюнкаў, то пададзены шэраг карцін вядомага мастака Юльяна Фалата, дзе ён таленавіта адлюстраваў сцэны паляваньня магнатаў Радзівілаў у Налібоцкай пушчы ў сярэдзіне 1880-х гадоў. Лічбавыя копіі гэтых малюнкаў Фалата ўзяты з сайту http://www.pinakoteka.zascianek.pl.


Адносна больш менш старых фотаздымкаў, то я не буду перагружаць деманстрыцыйную частку подпісамі, адкуль яны ўзяты й што тое за мейсца. Гэтак таму што гэтыя фотаздымкі ўжо былі скарыстаны ў розных пастах майго блогу з ўсёй гэтай інфармацыяй. Гэты жа пост мае мэтай толькі зрабіць уражаньне, якой то Налібоцкая пушча была стагодзьдзе раней.


Усё пададзенае пераважна адлюстроўвае лесагаспадарнікаў або паляўнічых у дзеі або часьцей з трафэямі, але лясная, або багенная асноледзь перадае калярытны воблік тагачаснай пушчы яшчэ да паўсюдных высечак і татальнага асушэньня.







Трэба таксама зацеміць, што стагодзьдзе таму, нават яшчэ на пачатку 1960-х гадоў Налібоцкая пушча была ня толькі вялізарным лясным масівам, але леса-багенным комплексам, дзе адчыненыя багны і багенна-прыгнечыныя лясы займалі ня менш траціны плошчы гэтага натуральнага тэрэну. Было ўжо шэраг даволі водных каналаў і заставалася шмат рэчак.







Ніжэй пададзены малюнкі Юльяна Фалата. Лічбавыя копіі гэтых малюнкаў Фалата ўзяты з сайту http://www.pinakoteka.zascianek.pl. Гэтыя таленавітыя малюнкі трапна перадаюць калярыт ранейшай Налібоцкай пушчы.








369 views13 comments

13 Comments


karlikstanislaw
Feb 20, 2022

Zenon Kłaczkiewicz ( 1939 - 2022) urodzony w Sietryszczu w Puszczy Nalibockiej, autor książki pt. "Ocalić od zapomnienia"...


Like
Irina Rotenko
Irina Rotenko
Feb 21, 2022
Replying to

Вялікі дзякуй за фота і паведамленьне, гэту кнігу я маю. Пазнаю на фота Зянона каля падмурка іхняй хаты ў Сятрышчы.

Like

karlikstanislaw
Feb 15, 2022

Dziękuję za maila! Wadim, czy jest jeszcze hrudok - "wysepka", gdzie podczas IIwś ukrywali się przed Niemcami - dirlewangerowcami puszczańscy ludzie? Ma być w miejscu gdzie wypływa Izledź. Zenon Kłaczkiewicz wszystko to ładnie opisał. Pozdrawiam serdecznie!

Like
Irina Rotenko
Irina Rotenko
Feb 15, 2022
Replying to

Тая выспачка пры Ізьледзі захавалася, і мы прынамсі кожны травень тамака бываем, як расшукваем лошвішчы ваўкоў.

Like

karlikstanislaw
Feb 13, 2022

Irina i Wadim! Przesyłam zdjęcie Jana Kłaczkiewicza, które otrzymałem od zaprzyjaźnionej z nim rodziny Państawa Popławskich z Dalidowicz. Zdjęcie znajduje się też w opracowaniu pt. "Ocalić od zapomnienia" Zenona Kłaczkiewicza syna Jana. Wiele wiadomości o Puszczy Nalibockiej mamy od Pana Zenona Kłaczkiewicza ur. w Sietryszczu i Pana Henryka Żurawiela ur. w Holenderni! Ostatni kontakt mailowy od Pana Henia miałem w kwietniu 2020 roku, złożył życzenia wielkanocne, i powiadomił o domowej kwarantannie w związku z c19, od tamtej pory nie ma kontaktu...Pozdrawiam serdecznie, Stanisław Karlik


Like
Irina Rotenko
Irina Rotenko
Feb 15, 2022
Replying to

Дарагі Станіслаў, вялікі дзякуй за цікавую інфармацыю і фота Яна Клачкевіча. Я ў свой час кантактаваў з Зянонам Клачкевічам і Генрыхам Жураўлём. Усяго Вам найлепшага і здароўя, як будзе спрамога, то заязджайце да нас, Вадзім

Like

karlikstanislaw
Feb 12, 2022

Na 10. zdjęciu od góry stoi ze strzelbą i trzyma pod pachą upolowane kuropatwy Pius Farbotko z gajówki Holendernia...

Like
Irina Rotenko
Irina Rotenko
Feb 13, 2022
Replying to

Дзякуй, я гэта ведаў, і ў адным з іншых пастоў (напэўна пра Буды) гэтае фота гэтак і падпісана.

Like

karlikstanislaw
Feb 12, 2022

Na 5. zdjęciu od góry - na polowaniu u Tyszkiewiczów, stoi w środku grupy ze strzelbą przewieszoną na piersi z białymi wąsami, raczej na pewno Jan Kłaczkiewicz z Sietryszcza...

Like
Irina Rotenko
Irina Rotenko
Feb 13, 2022
Replying to

Вялікі дзякуй, тое ня ведаў.

Like

Join our mailing list

© 2018-2023 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich. All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

bottom of page