Сааўтар Ірына Ратэнка
Часта даводзіцца чуць ад людзей у тым ліку і ў Налібоцкай пушчы, як яны называюць мышамі ўсіх дробных сысуноў запар, сярод адрозныя таксанамічныя группы сысуноў як тое беспасярэдне мышы, палёўкі, соні, рыёўкі, ды адзіны з тушканчыкаў. Цалкам у Налібоцкай пушчы ўсе яны ўлучаюць аж 25 розных гатункаў, а менавіта 6 гатункаў рыёвак, 8 гатункаў мышаў, 3 гатункі соняў, 7 гатункаў палёвак ды тушканчыка смужку або мышоўку Sicista betulina. У сваю чаргу тыя рыёўкі пададзены наступнымі гатункамі: звычайнай буразубкай Sorex araneus, сярэдней буразубкай Sorex caecutiens, малай буразубкай Sorex minutus, раўназубай буразубкай Sorex isodon, звычайнай куторай Neomys fodiens і малой куторай Neomys anomalous. Сярод мышаў у Налібоцкай пушчы ёсьць жоўтагорлая мыш Apodemus flavicollis, лясная мыш Apodemus sylvaticus, малая лясная мыш Apodemus uralensis, жытнік Apodemus agrarius, мыш-малютка або бадулярка Micromys minutus, хатняя мыш Mus musculus, шэры пацук Rattus norvegicus і чорны пацук Rattus rattus. Соні ў Налібоцкай пушчы пададзены лясной соней Dryomys nitedula, арэшнікавай соней Muscardinus avellanarius ды паўчком Glis glis. Што тычыцца палёвак, то ў Налібоцкай пушчы ёсьць рудая палёўка або сечка Myodes glareolus, звычайны норнік Microtus arvalis, паўночны норнік Microtus oeconomus , цёмны норнік Microtus agrestis , карчоўнік або вадзяны пацук Arvicola terrestris, усходнеэўрапейскі норнік Microtus subarvalis, падземны норнік Microtus subterraneus.
У самым прасунутым выпадку людзі ведаюць аб існаваньні хатняга пацука, карчоўніка або вадзянога пацука, жытніка, хатняй мышы і нейкай лясной мышы, бадуляркі й норнікаў. Шмат хто з людзей заўважыў рыёвак, але пераважна іх называюць сляпышонкамі або даўганосікамі.
Смужка або мышоўка.
Comentarios