top of page
Writer's pictureVadim Sidorovich

Ці жывуць яшчэ зайцы-белякі ў Налібоцкай пушчы?

Updated: Jan 15, 2023

Сааўтар: Ірына Ратэнка


Паводле слоў тутэйшых паляўнічых раней у 1950-х-1970-х гадох зайцы-белякі былі звычайным гатункам сысуноў, што населяў Налібоцкую пушчу. Узімку іхнія тропы й сцежкі ў лесе былі паўсюдна. Але нешта змянілася для белякоў у 1990-х гадох, і напрыканцы таго дзесяцігодзьдзя й у пачатку 2000-х гадоў белякі апынуліся параўнальна рэдкімі насельнікамі пушчанскіх абшараў (0.2-0.8 асобнікаў на адзін квадратовы кілямэтр леса). Потым у 2005-2010 гадох лякальная папуляцыя беляка ў Налібоцкай пушчы аднавілася. Гэты гатунак сысуноў зноў стаў звычайным тутай (2.9-6.1 асобнікаў на адзін квадратовы кілямэтр леса)., але з 2015 году ягоная папуляцыя пачынае паўторна занепадаць. Цяперака ў Налібоцкай пушчы можна толькі зрэдку ўбачыць зайца-беляка. Таксама зрэдку яны трапляюцца перад нашымі фотапасткамі, што расстаўлены па пушчы ў досыць спрыяльных для белякоў варунках.


Заяц-беляк у Налібоцкай пушчы.

Белякі на дарозе ў Налібоцкай пушчы.

Што здарылася з белякамі ў Налібоцкай пушчы ў першы заняпад іхняй папуляцыі напрыканцы 1990-х і пачатку 2000-х гадоў даволі трапна распавядае падрытаваны англамоўны пост у другім больш навуковым блозе. Чытайце тамака. Тутай толькі зацемім, што як мяркуецца, асноўнай нагодай таго зьнікненьня белякоў было выяданьня зайчанят шматлікімі янотападобнымі сабакамі і лісамі. Потым гэтых драпежнікаў з пэўных прычын значна паменшыла й белякі аднавілі сваю папуляцыю.


Другі заняпад у белякох часткова можа адбывацца з-за частай здабычы іх рысямі, якіх было немала ў Налібоцкай пушчы ў 2016-2018 гадох (зараз значна менш). Але ў якасьці асноўнага негатыўнага чыньніка, што спрычыніўся да гэтага другога зьнікненьня белякоў, мы высоўваем цёплыя маласьнежныя зімы. У гэтых варунках большы заяц-шарак засяляе лясы й выпіхвае адтуль белякоў. Раней гэтакі гвалт быў немагчымы, бо шарак ня мог годна існаваць ў засьнежаным лесе, з таго што ня мае адпаведных прытарнаваньняў дзеля энэргетычна эканомнага перасоўваньня па глыбокаму і сопкаму сьнегу, у якім ён цяжка друз у лесе поўным сьнегу. Цяперака гэта відавочна непатрэбна, бо сьнега ўзімку замала. Папярждваючы пытаньне, дадамо, што раней шаракі ў асноўныі засялялі галявіны, дзе паверхня сьнега шмат ушчыльнялася ветрам, што з большага трымала шаракаў. Адтуль шаракі і насунуліся засяляць пушчанскія лясы, выпіхваючы белякоў.


Беляк пад час грумінгу на пяску ў Налібоцкай пушчы.


Беляк хаваецца ад званцоў у нары.

Беляк сядзіць на пяску, дзе менш званцоў.



89 views0 comments

Comments


bottom of page