Сааўтар Ірына Ратэнка
Нядаўна ў Налібоцкай пушчы з дапамогай фотапасткі мы задакументавалі сутычку паркі янотападобных сабак і дарослага барсука, пасьля чаго той пусціўся на ўцёкі.
Насколькі мы змаглі рэкаструяваць тыя падзеі, то было наступным чынам. Бацькоўская парка янотападобных сабак разьмеркавалі сваіх шчанюкоў блізу адной з дадатковых нор барсукоў. Барсукі прыходзілі да той нары прыблізна адзін раз цягам 3-5 содняў. Калі першы барсук з'явіўся каля той нары ў гэтым выпадку з радзінай янотападобных сабак побач, то бацькі абодва напалі на барсука. Пасьля кароткай сутычкі барсук уцёк.
Comments