top of page
Writer's pictureVadim Sidorovich

Размнажэнне рыся ў лясных трушчобах у Налібоцкай пушчы

Сааўтар Ірына Ратэнка


Мінулым ды прамінулым летнімі сэзонамі нам пашанцавала гэтак ці інакш знайсьці шэраг логвішч рыся ў лясных трушчобах, дзе крыху менш або больш за месяц таму былі рысяняты. Саміх рысянят у тых логвішчах мы ня бачылі. Усе тыя логвішча былі ўжо пакінутыя, але рысяняты яшчэ трымаліся на тых жа самых лясных трушчобаў на адлегласьці да некалькі соцень мэтраў ад першапачатковых логвішчаў. Тамака на новых мейсцах яны ўсё яшчэ смакталі матчына малако ды шмат забаўляліся баруканьнямі.


Разгледзім кожнае з тых логвішчаў паасобку ды пакажам тых рысяў. Перш за ўсё дамо выгляд тых лясных трушчобаў.


Лясны трушчоб упадабаны рысёвай радзінай.


Ніжэй Вы бачыце рысінае норнае логвішча ў каранёва-грунтовай пліце вялікай вывернутай ветрам елкі. Яно карасталася рысёвай радзінаю недзе ў сярэдзіне траўня 2024 году. Фота зроблена ў ліпені 2024 году.


Ніжэй Вы бачыце тры відэа рысёвай радзіны ў жніўні 2024 году, якая нейкі час жытлавала вакол падобнага норнага логвішча 2023 году ад гэтай жа рысёвай маткі.




Дарослы самец рыся часта наведвался ў лясныя трушчобы, дзе жытлавала тая рысёвая радзіна.




А на гэтым фотаздымку зафільмаваны той жа дарослы самец рыся каля іншага падобнага норнага логвішча 2023 году той жа маткі ў тым жа лясным трушчобе. Фотоздымак зроблены ў сакавіку 2024 году.


Цяперака паказваецца падобнае іншае логвішча рыся 2023 года ў лясным трушчобе. Відэа зроблена ў ліпені 2024 году.


Гадавалы самец рыся заходзіць у тое логвішча ў наступным годзе. Фотаздымак зроблены у чэрвені 2024 году.





105 views0 comments

Comments


bottom of page