Падрыхтоўка логвішча ваўчыцай і яе ваўчаняты
- Vadim Sidorovich
- Jun 8, 2022
- 1 min read
Updated: Aug 17, 2022
Сааўтар Ірына Ратэнка
Ніжэй прапануем забачыць невялічкае відэа, якое зафіксавала падрыхтоўку логвішча знаёмай ваўчыцай (што мы клічым Плямістая), а таксама яе ваўчанят у норным логвішчы. Узрост ваўчанят каля дваццаці содняў. Плямістая жыве на цэнтральным захадзе Налібоцкай пушчы. Для сваіх ваўчанят яна і яе басер (воўк-бацька) Прыгажун падрыхтавалі аж 34 дадатковых логвішча. Дарэчы кажучы, ваўчыца-матка па-беларуску адным словам будзе вайдэра. Прыемнага прагляду.
Comments