Сааўтар: Ірына Ратэнка
Залатая восень ў Налібоцкай пушчы - гэта асаблівае хараство, якога мы ня бачылі нідзе на Беларусі. Таму спрыяе пераважнае спалучэнне ў дрэвастанах шырокалістых дрэў (дуба, ліпы, клёна), дробналістых дрэў (бяроз, асіны, алешын) з іглічнымі дрэвамі (хвоя ды елка), а таксама амаль што паўсюдная наяўнасьць вялікіх галявін, або галявін меншага памеру на лясных лонках ды хутарох, галявін сухадольных або забагененых. Рака Бярэзіна з старымі шырокалістымі лясамі, мноствам старыц ды травяных галялін дае ў Налібоцкай пушчы асаблівае восеньскае хараство, на якое лёгка кладзецца вока праз адчыненую прастору. Гэтакая адмысловая шматкаляровая прыгажосьць насамрэч толькі ў Налібоцкай пушчы, на што варта паглядзець і атрымаць немалую асалоду.
Comments