top of page

Зімовы засонак мядзведзя ў пуні закінутага хутара

Writer's picture: Vadim SidorovichVadim Sidorovich

З тыдзень таму, каб агледзіць сваю фотапастку, я праходзіў каля пуні закінутага хутара недалека ад нашай таксама хутарской хаты ў Налібоцкай пушчы. Мая фотапастка разьмяркоўвалася акурат на ўскрайку хутарской дзялянкі. Я глядзеў уперад, але раптам з боку пуні пачуўся нейкі глухаваты гук. Я абярнуўся і бачу, што пабеглі дзьве казулі, якія напэўна ляжалі за той пуняю. Мусіць і гэты непаразумелы гук сыходзіў ад іх. Гэтак мне неяк меркавалася.


Тая пуня закінутага хутара з абдзёрнай знакоўкай мядзьведзя на электрычным слупу.

Калі я ішоў назад ужо міма другога бока пуні, то неспадзявана перасёк сьвежы мядзьвежы троп. Троп пачынаўся з пралома ў той пуні. Праз той пралом я залез на сена ў тую пуню і ўбачыў на сене значна ўгнутую ў сена лёжку мядзьведзя, або іншымі словамі ягонае мярло ў сене. За свой немалы час лясных вандровак гэтакай цікавосткі я яшчэ ня бачыў.


Тое мядзьвежае мярло ў сене. Відаць, што мядзьведзь сыходзіў з мярла ў бок пралому ў сьцяне.


Фотапастка зафільмавала таго мядзьведзя непадалёк той пуні, але больш тыдня таму, калі сьнег быў яшчэ ня гэтакі глыбокі.


Я ведаў, што каля таго хутара водзіцца мядзьведзь. Улетку ён нярэдка праходзіў паўз гэты хутар і карміўся на ягонай дзялянцы. Таксама я ведаў, што ён кладзецца на зімовы засонак у берлагу пры коблах сярод затопленага чорна-алешніку недзе на адлегласьці каля кілямэтра ад таго закінутага хутара. Таму гэтакая сустрэча з мядзьведзем на самім хутары ўзімку была нечаканай.

287 views2 comments

2 Comments


clare
Jan 20, 2024

Hello, Vadim. We have tried to translate this blog post to understand what the bear was doing, but the translation was a little confusing. Was the bear hibernating in the barn or had it died? It is great to see a brown bear and its tracks through the snow. Thank you

Like
Vadim Sidorovich
Vadim Sidorovich
Jan 20, 2024
Replying to

Hello, Clare. A hibernating bear was occasionally scared from the hibernation den in the hay shed. A week before it was photographed nearby the shed by a camera-trap.

Best regards, Vadim

Like

Join our mailing list

© 2018-2023 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich. All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

bottom of page