top of page
Writer's pictureVadim Sidorovich

Дзівосны вартаўнік сялянскага падворку ў Навасёлках

Updated: Mar 29, 2023

Сааўтар Баляслаў Сідаровіч


То было напрадвесні снежнай зімы ў 2013 годзе. На кагадзе купленай Ніве я ехаў з сынам Болесем у вандроўку па Налібоцкай пушчы. Недзе я даведаўся, што на ўскрайку Налібоцкай пушчы ў вёсцы Навасёлкі Стаўпецкага раёну ёсьць парэшткі млына на рацэ Сула. Вырашылі завітаць. Досыць доўга ехалі па прачышчанай з большага лясной дарозе і гэтак дабраліся да тых Навасёлак. Хацелі недзе прыпаркавацца, каб агледзіць той млын, але насустрач аднекуль выскачыў вялізны дзік, які быў відавочна незадаволены нашым зьяўленьнем.


Ад гаспадыні бліжэйшага з тых нешматлікіх Навасёлкаўскіх падворкаў даведаліся, што некалькі гадоў таму яе сын знайшоў быццам бы трох кінутых маткай дзічынят. Усе былі самкі. Яны сталі іх карміць, каб выратаваць. Дзікі досыць хутка расьлі. Двое з тых дзікоў увосені сыйшлі ў лес, а вось адзін застаўся. Па яе словах то ёсьць найлепшы вартаўнік падворку, а ейны розум выдатнейшы.


Я сам адчуў, што гэты свойскі дзік разумее ўсю размову гаспадыні. Гаспадыня сказала: "Хадзі да мяне й сядзь." Яна выканала. Потым быў загад - легчы побач, каб пачухаць чэрава. Імгненна выканала. Наступны загад, каб ішла на падворак, знайшла свой каган, бо гаспадыня будзе карміць. Было дзівосна, але й гэтыя досыць складаныя сказы гаспадыні былі зь лёгкасьцю ўцямлены тым свойскім дзіком. Глядзіце адпаведны фотарэпартаж ніжэй.



Дарога ў Навасёлкі праз лес.

Той млын у Навасёлках, што мы ехалі паглядзець.





126 views0 comments

Commenti


bottom of page