Звычайна развой веснавой палавені, або паводкі залежыць ад воднасці накопленага за зіму снегу й ад таго як хутка гэты снег таіць. Калі напрадвесні раптоўна надышло значнае цяпло, і цёпла значным цягам, то на рэчках будзе палавень. Калі пад час асноўнага сьнегатаяньня ўдзень цёпла, а ўначы падмярзае, а яшчэ горш, калі й удзень стала марозіць, то палавень будзе меншай. Воднасьць сьнегавога покрыва пры аднолькавай ягонай глыбіні залежыць ад таго наколькі яно ўшчыльнілася пад час зімовых адліг. Плашчэня рэльефу асабліва ў раскошных нізінах кшталту Налібоцкай пушчы спрыяе ўтварэньню палавені й яе працягласьці.
Напрадвесьні ў Налібоцкай пушчы рысы палавені, якая будзе неўзабаве, перш за ўсё відаць на дарогах і багенных лагчынах.
Паступова набрыняюць талаю вадою рэчкі, якія становяцца ня здольны выносіць усю нацеклую ваду з рэчышча і даліны.
Вада ўсё дадаецца, яна затапляе ўсю лагчынную частку рачной даліны, што яшчэ завецца абалоньню або поплавам. Паводка будзе стаяць, пакуль прыбылая вада не сьцягнецца рэчкаю. Тады водны паток зноў увойдзе ў рэчышча, або як яшчэ кажуць у трубу.
Po mroźnej zimie Puszcza Nalibocka dosyć podtopiona. Chyba tylko stali mieszkańcy potrafią się tam poruszać bez problemu. Piękne zdjęcia...Dziękuję!