Ці магчыма адрозніць шакала па ягоным тропам?
- Vadim Sidorovich
- Nov 11, 2020
- 1 min read
Updated: Jan 15, 2023
Тыдзень таму ў Налібоцкай пушчы ва ўрочышчах Кухня й Гала Балота мы зафільмавалі шакала. Ніжэй глядзі ягоны троп.

Сёньня я бачыў шакала ва ўрочышчы Краснае, што побач з Гала Балота і знаходзіцца на адлегласьці 3-5 км ад мейсцаў дакланай рэгістрацыі фотапасткамі.
Ніжэй пададзены адбіткі лап таго пабачанага шакала на пясчанай дарозе. Натроп быў зьвілісты. Сам троп быў 5-5.5 см шырынёй і 6-6.5 см даўжынёй, то бок крыху большы чымся ў ліса. Цалкам тыя тропы шакала выглядалі неадрозна ад гэтакіх сярэдняга памера хатняй сабакі або ваўчані ў чэрвені ды ліпені.


Забачыўшы тропы шакала на дзьвюх супрацьлегла адрозных субстратах, то бок як на наезджанай пясчанай дарозе, гэтак і на падсохшым наілку, я ўпэўніўся, што па тропах шакала немажліва адрозьніць ад хатняй сабакі сярэдніх памераў або ваўчані ў першай палове лета, калі яны яшчэ досыць малыя.
Comments