top of page

Экасядзіба Навусць

Сябры! Запрашаем наведаць нашу сядзібу дзеля адпачынку і тэрэновых экскурсій у Налібоцкай пушчы, каб азнаёміцца з яе прыродным хараством і багацьцем, ды й забачыць тое-сёе з жывёльнага свету.

Пасобствы
Дзе мы знаходзімся

Тут ёсць ўсё неабходнае для побыту:

Прасторная кухня-сталоўка абсталявана электрапліткай, мікрахвалёвай печчу, пасудамыечнай машынай, лядоўняй.

Асноўны пакой мае двуспальны ложак, працоўны стол, печ з агменам. На мансардным паверсе размешчаны матрасы як дадатковыя спальныя мейсцы.

Ёсць душ з гарачай вадой, туалет, ручнікі, невялікая лазня. 

Ва ўсім доме дасягальна бясплатнае падключэнне да Wi-Fi 

Наша сядзіба знаходзіцца на хутары, што ў самым сэрцы Налібоцкай пушчы (100 км ад Менска).

Побач цячэ рэчка Волька, у 3 км па лясной дарозе - утульнае лясное азярко Вока й пушча ва ўсе накірункі.

Па вашаму жаданню мы ладзім прыродазнаўчыя экскурсіі, пад час якіх можна ўбачыць шмат розных жывёл, пазнаёміцца з багатай разнастайнасьцю іх тропаў і іншых адзнак дзейнасьці, пачуць праўдзівыя адказы на любыя заалагічныя пытаньні. 

У нас ёсць ровары, байдаркі і каное ў пракат

Можна заказаць сняданак

Дадаткова
Скантактавацца з намі

Скантактавацца

Вашае паведамленне паспяхова адпраўлена

Join our mailing list

© 2018-2023 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich. All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

bottom of page