top of page



Экасядзіба Навусць прапануе адпачынак і экскурсіі ў Налібоцкай пушчы
Сябры, запрашаем вас на мікравыправы ў Налібоцкую пушчу і на побыт у нашай сядзібе Навусць. З намі вы пазнаёміцеся з прыродным хараством і багаццем пушчы, ды й забачыце тое-сёе з жывёльнага свету. Экскурсіі і мікравыправы Да нас можна прыехаць на дзень, на выходныя ці на некалькі дзён, каб пажыць на хутары ці разам з намі выбрацца ў пушчу. Мы ладзім даволі ўнікальныя экскурсіі. За гады нашых выпраў людзі бачылі ваўкоў, рысяў, мядзведзяў, і, вядома, сустракалі шмат іншых жывё
Vadim Sidorovich
Mar 162 min read


Надрукаваны альбом-рэканструкцыя аб даўнейшай Налібоцкай пушчы
Што тычыцца Налібоцкай пушчы, то я часта даволі прыкра адчуваю, што нарадзіўся занадта позна. Мяне захапляюць мала кранутыя чалавекам нетравыя мясціны гэтай пушчы, гэтакая пушчанская зашывень, непралазнасць ды немарач, дзе толькі зрэдку бываюць людзі, а то і толькі я сам. Адылі такога ў любай мне Налібоцкай пушчы ўсё меншае і меншае. Пракладаюць новыя дарогі ды значна паляпшаюць былыя, каб ледзь не ва ўсіх пушчанскіх урочышчах сячы лес. Нетравыя мясціны паступова знікаюць ды
Vadim Sidorovich
6 hours ago3 min read


Навошта і якім чынам рысі карыстаюць дарожныя трубы
Сааўтар Ірына Ратэнка У Налібоцкай пушчы мы вызукалі, дзеля чаго дарожныя трубы карыстаюцца рысямі. Вызначыліся чатыры гэтакія нагоды. Па-першае, дарожныя трубы ёсць чымся выбітнае ўтварэнне ў структуры мейсца жыхарства, якія ня толькі рысі, але і іншыя сысуны захоцьцю знакуюць дзеля абароны пэўных межаў сваёй дзялянкі жыхарства. Дык вось вынікі трапленьня рысяў па снегавому покрыву сведчаць, што ў прыблізна 90% выпадкаў рысі, вызытуючы дарожныя трубы, прынамсі знакавалі іх.
Vadim Sidorovich
2 days ago1 min read


Крывалучны лёс Юльяна Бацяна з Каменя
Дадзенае апавяданьне аб лёсе аднаго з пушчанцаў не зьяўляецца напоўніцу дакумэнтальным. Яно ёсьць мастацкая адлюстраваньне ды мажлівая рэканструкцыя падзей на няпоўнай дакумэнтальнай аснове з імкненьнем праўдападабенства, але ў шмат якіх частках ўтрымлівае мастацкую выдумку, калі бракавала сапраўднай інфармацыі, або трэба было падаць апавяданьне як прывабную дзеля чытва гісторыю з мажлівымі размовамі ды пачуцьцямі. У 1980-ых гадох я часта наяжджаў на хутар Вялікае Печышча
Vadim Sidorovich
3 days ago42 min read
bottom of page





